by Polskie Radio S.A.
Фэйк – замежнае слова, якое датычыць усіх нас. Кожны сустракаецца з інфармацыяй, якая на першы погляд здаецца праўдзівай, але на самой справе яна ствараецца штучна з рознымі мэтамі. У нашым падкасце мы раскажам пра гісторыю і механізм дэзінфармацыі, беларускія і расійскія фэйкі, накіраваныя супраць Польшчы і краін рэгіёну, а таксама пра псеўданавуковую інфармацыю. Акрамя таго, пакажам прыклады канкрэтных фэйкаў, іх сацыяльнай рэцэпцыі і ўплыў на адносіны паміж людзьмі, а таксама парады, як не паддавацца на маніпуляцыю.
Language
🇧🇪
Publishing Since
11/6/2024
Email Addresses
1 available
Phone Numbers
0 available
March 25, 2025
Аналітыкі маніторынгавай групы iSANS Transatlantic заўважылі, што ў лютым у наратывах лукашэнкаўскай прапаганды пачалі адбывацца змены. Прапагандысты пачалі дэманстраваць захапленне ад гіперактыўных, грубых і часта нетактоўных дзеянняў Трампа ды яго каманды і пачалі прадказвалі хуткую перамогу Расіі ў вайне з дапамогай ЗША, а таксама паслабленне Еўропы. Апроч таго, прапаганда пачала яшчэ больш актыўна прасоўваць вобраз Лукашэнкі як «бацькі нацыі» і адзінага лідара для Беларусі. Больш падрабязна пра вынікі маніторынгу мы паразмаўлялі з аналітыкам iSANS ды аўтарам агляду Андрэем Каліхам.
March 21, 2025
Лукашэнка згатаваў беларусам «чужое неба» на роднай зямлі. Цяпер прапагандысты і «слабавікі» рэжыму імкнуцца не даваць людзям спакою ды паскудзіць ім за мяжой. Яскравы прыклад - свежы прапагандысцкі опус так званага Беларускага тэлебачання «Чужое неба». У гэтай стужцы гаворыцца пра тое, як цяжка беларусам жывецца ў эміграцыі, у першую чаргу ў суседніх з Беларуссю краінах ЕС. Пры гэтым незалежныя беларускія СМІ ўжо высветлілі, што матэрыялы для фільму, а менавіта інтэрв’ю з большай часткай герояў, былі здабытыя падманам. Пасля чаго з’явілася асоба, якая заявіла, што здымкі інтэрв’ю вяліся быццам бы на замову Офіса Святланы Ціханоўскай. Прадстаўнікі Офісу пераканаўча зняпраўдзілі дадзеную інфармацыю. Меркаваны рэалізатар здымкаў прадставіўся «медыйшчыкам з Чэхіі». Па тым як гаворыць дадзеная асоба, эксперты лінгвісты мяркуюць, што ён не беларус, і такі ж самы з яго журналіст. Выкарыстаная ім лексіка ў прадэманстраваных фэйкавых «скрыншотах перапіскі» з Офісам, як «падзеі 2020-га года» ці «украінскі крызіс» сведчыць, што сапраўдных аўтараў варта шукаць у Мінску.
March 12, 2025
18-га траўня бягучага году ў Польшчы пройдуць прэзідэнцкія выбары. На 1-га чэрвеня запланаваны другі тур галасавання. У Польшчы выбарчая кампанія выклікае вялікую цікавасць з боку СМІ ды грамадства. Але польскімі выбарамі цікавіцца таксама лукашэнкаўскі рэжым. Гэта нагода для прапагандыстаў зганьбіць Польшчу. Гэта бачна з аналізу тэм ды лексікі, якую выкарыстоўваюць лукашысцкія СМІ. Пра выбары ў Польшчы яны пішуць у асноўным у такіх катэгорыях як «жабагадзюкінг», «калатня за ўладу», «згрызота», «змаганне шакалаў».
Pod Engine is not affiliated with, endorsed by, or officially connected with any of the podcasts displayed on this platform. We operate independently as a podcast discovery and analytics service.
All podcast artwork, thumbnails, and content displayed on this page are the property of their respective owners and are protected by applicable copyright laws. This includes, but is not limited to, podcast cover art, episode artwork, show descriptions, episode titles, transcripts, audio snippets, and any other content originating from the podcast creators or their licensors.
We display this content under fair use principles and/or implied license for the purpose of podcast discovery, information, and commentary. We make no claim of ownership over any podcast content, artwork, or related materials shown on this platform. All trademarks, service marks, and trade names are the property of their respective owners.
While we strive to ensure all content usage is properly authorized, if you are a rights holder and believe your content is being used inappropriately or without proper authorization, please contact us immediately at [email protected] for prompt review and appropriate action, which may include content removal or proper attribution.
By accessing and using this platform, you acknowledge and agree to respect all applicable copyright laws and intellectual property rights of content owners. Any unauthorized reproduction, distribution, or commercial use of the content displayed on this platform is strictly prohibited.