Вітаю, мяне завуць Уладзь і я люблю расказваць дзіўныя ды захапляльныя гісторыі, пра якія я прачытаў у сеціве. У гэтым падкасьце я гавару з сваімі сябрамі пра ўсё крутое, што мы знайшлі (ды праверылі) ў інтэрнэце. Ад рэлігійных напрамкаў да эканамічный войнаў, ад канфліктаў у Афрыцы да беларускіх партыйных дзеячоў часоў БССР. Сьмяемся, хвалюемся, спачуваем і пазнаём новае

Падкаст выпускае студыя Забі зяпу: https://linktr.ee/zabiziapu
Падтрымаць праэкт: patreon.com/zabiziapu

Не забывайце дасылаць нашыя выпускі сваім сябрам ды знаёмым. Кожная падабайка й рэпост дапамагаюць нам працаваць далей

Language

Publishing Since
5/12/2023
Email Addresses
1 available
Phone Numbers
0 available
November 17, 2023
Дзед Талаш даўно стаў адным з самых вядомых вобразаў у беларускай літаратуры, помнік у гонар яго стаіць на плошчы Якуба Коласа ў Менску, а твор пра ягонае жыцьцё быў напісаны яшчэ падчас ягонага жыцьця. Але ён складаная фігура. Мы анічога ня ведаем пра маладыя гады Талаша, а шмат з той інфармацыі пра ягонае жыцьцё мы атрымалі проста празь асабістыя ўспаміны (якія часам гучаць вельмі дзіўна). У новым выпуску Ільля Шынкарэнка, сьпявак ды тыктокер, расказвае пра ўсе выкруты жыцьця архітыпічнага дзеда Беларусі Падтрымаць падкаст: patreon.com/zabiziapu Тэлеграм-канал падкасту: t.me/vikipedyja Падкаст Праз космас: pc.st/1651930015 Інстаграм Ільлі: instagram.com/shynkarenkaa
November 10, 2023
З 29 на 30 кастрычніка беларусы адзначалі сумны дзень — так званую Чорную ноч, альбо Ноч расстраляных паэтаў. У гэтым выпуску гаворым пра аднаго зь іх — Моэйшэ (Майсея) Кульбака. Ён нарадзіўся ў Смаргоні, выкладаў у Вільні, працаваў у тэатры ў Бэрліне, выдаваўся ў ЗША, а потым нечакана павярнуўся ў Менск і напісаў свой гэніяльны раман «Зельманцы» пра жыцьцё адной вялікай габрэйскай сям'і падчас хутказьмяняльных часоў. Разам зь сьпеваком ды тыктокерам Ільлёй Шынкарэнкам абмяркоўваем жыцьцё й творчасьць Кульбака й тое, ці можна зваць яго беларускім пісьменьнікам Падтрымаць падкаст: patreon.com/zabiziapu Тэлеграм-канал падкасту: t.me/vikipedyja Падкаст Праз космас: pc.st/1651930015 Інстаграм Ільлі: instagram.com/shynkarenkaa
October 27, 2023
Агбаан Даржын альбо Агван Даржыеў — вядомы буддысцкі дзеяч пачатку ХХ стагодзьдзя. Мікіта Вяшчанка расказвае пра яго яскравую гісторыю: з адкрыцьцём першага буддысцкага храму ў гісторыі, філёзофскімі трактатамі й ідэяю тыбэцкай аўтаноміі Падтрымаць падкаст: patreon.com/zabiziapu Усе нашыя сацыяльныя сеткі ды іншыя падкасты: linktr.ee/zabiziapu Тэлеграм-канал Вікці: t.me/parressia Тэлеграм-канал Мікіты: t.me/frutteh
Pod Engine is not affiliated with, endorsed by, or officially connected with any of the podcasts displayed on this platform. We operate independently as a podcast discovery and analytics service.
All podcast artwork, thumbnails, and content displayed on this page are the property of their respective owners and are protected by applicable copyright laws. This includes, but is not limited to, podcast cover art, episode artwork, show descriptions, episode titles, transcripts, audio snippets, and any other content originating from the podcast creators or their licensors.
We display this content under fair use principles and/or implied license for the purpose of podcast discovery, information, and commentary. We make no claim of ownership over any podcast content, artwork, or related materials shown on this platform. All trademarks, service marks, and trade names are the property of their respective owners.
While we strive to ensure all content usage is properly authorized, if you are a rights holder and believe your content is being used inappropriately or without proper authorization, please contact us immediately at [email protected] for prompt review and appropriate action, which may include content removal or proper attribution.
By accessing and using this platform, you acknowledge and agree to respect all applicable copyright laws and intellectual property rights of content owners. Any unauthorized reproduction, distribution, or commercial use of the content displayed on this platform is strictly prohibited.