by Wir.by
Асветніцкая пляцоўка пра беларускую і сусветную культуру з артыкуламі, лекцыямі даследчыкаў, гульнямі і спецпраектамі
Language
🇧🇪
Publishing Since
3/19/2019
Email Addresses
1 available
Phone Numbers
0 available
September 25, 2024
«Рабі нечаканае, рабі, як не бывае, рабі, як не робіць ніхто, – і тады пераможаш». Аўтар гэтых слоў іх здзейсніў: чалавек не сваёй эпохі, адзін, як камар пасярод варожага мора, дзёрзкі і надзвычай таленавіты, ён расказаў беларусам пра іх гісторыю, сам-адзін стварыў пераканаўчы нацыянальны міф, напісаў першы гістарычны дэтэктыў і першую постмадэрнісцкую аповесць ды паспрыяў незалежнасці Беларусі. Пісьменнік, які змяняе свядомасць, самы любімы і важны для беларусаў. Яго кніжкі чытаюць за адну ноч, крадуць з бібліятэк, бяруць з сабой у эміграцыю. У апошнім выпуску падкаста «Спіс на лета» Марына Казлоўская і Дар'я Бялькевіч размаўляюць пра Уладзіміра Караткевіча, яго творы «Дзікае паляванне караля Стаха», «Ладдзя Роспачы», «Каласы пад сярпом тваім», а таксама пра раскошу любіць гэтую зямлю і шукаць мора. Гэты выпуск можна не толькі паслухаць як падкаст, але і паглядзець відэа на нашым youtube.
September 17, 2024
Іван Шамякін – адзін з самых чытаных і дакладна самы «масавы» беларускі пісьменнік, агульны наклад якога складае каля 25 мільёна экземпляраў. Ягоныя кнігі дакладна ёсць ці былі ў вас дома. У новым выпуску падкаста «Спіс на лета» паэтка Дар'я Бялькевіч і выкладчыца Марына Казлоўская абмяркоўваюць раман «Сэрца на далоні». Гэта тэкст, напісаны ў часы адлігі, у якім гаворыцца пра вострыя важныя тэмы – але вельмі асцярожна. Таксама ў падкасце Даша і Марына размаўляюць пра жыццё аўтара і разважаць пра двудумства, час і патрэбы чытача.
September 12, 2024
Вершы Максіма Танка – паэзія дзіцячага здзіўлення і захаплення жыццём. Іронія і свабода, Дантэ і Майн Рыд, верлібры і хоку – гэты пісьменнік адчувае сябе сваім у садзе сусветнай культуры і прыўносіць у беларускую паэзію інтэлектуальнасць і дасціпнасць. У дзясятым выпуску падкаста «Спіс на лета» выкладчыца Марына Казлоўская і паэтка Даша Бялькевіч абмяркоўваюць галоўнага падпольшчыка беларускай літаратуры. Чалавек, жыццё якога было поўнае радасці і рызыкі: падлеткам ён бярэ ўдзел у студэнцкіх хваляваннях у Заходняй Беларусі, некалькі разоў пераходзіць мяжу ў трыццатыя, трапляе на «Лукішкі», піша вершы, знаёміцца з будучымі нобелеўскімі лаўрэатамі, сустракае сваю Любоў, падрабляе почыркі і чытае Маякоўскага па-польску. Ён жа – чыноўнік пры надзвычай высокай пасадзе з трывожным чамаданчыкам у вітальні, які кпіць з графаманаў і смяецца з сябе самога, падарожнічае ад Японіі да Канады, піша смелыя верлібры, пяшчотныя эратычныя вершы, ратуе першую кнігу Алеся Разанава, вітае Незалежнасць Беларусі. Максім Танк пражыў амаль усё ХХ стагоддзе і змог зрабіць гэта па ўласных перакананнях. Яскравы, свавольны, па-дзіцячы радасны і мудры – гэты паэт дакладна варты вашай увагі.
Pod Engine is not affiliated with, endorsed by, or officially connected with any of the podcasts displayed on this platform. We operate independently as a podcast discovery and analytics service.
All podcast artwork, thumbnails, and content displayed on this page are the property of their respective owners and are protected by applicable copyright laws. This includes, but is not limited to, podcast cover art, episode artwork, show descriptions, episode titles, transcripts, audio snippets, and any other content originating from the podcast creators or their licensors.
We display this content under fair use principles and/or implied license for the purpose of podcast discovery, information, and commentary. We make no claim of ownership over any podcast content, artwork, or related materials shown on this platform. All trademarks, service marks, and trade names are the property of their respective owners.
While we strive to ensure all content usage is properly authorized, if you are a rights holder and believe your content is being used inappropriately or without proper authorization, please contact us immediately at [email protected] for prompt review and appropriate action, which may include content removal or proper attribution.
By accessing and using this platform, you acknowledge and agree to respect all applicable copyright laws and intellectual property rights of content owners. Any unauthorized reproduction, distribution, or commercial use of the content displayed on this platform is strictly prohibited.